Старонка:Furman.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

копіраваньнем і перакручваньнем народнае творчасьці.

Апека народнага мастацтва і спробы вучыць народ прыкладному мастацтву канчаліся заўсёды няўдачаю, дарэмнаю тратаю жывых творчых сілаў саматужнікаў на нявольніцкае копіраваньне псэўда-народных мотываў. Народнае мастацтва, дасканалае па сваіх мастацкіх формах, толькі пакутавала ад такіх экспэрымэнтаў. Наадварот, сталае вывучэньне народнае творчасьці можа ўзбагаціць індывідуальнае мастацтва і дапамагчы адраджэньню мастацкае прамысловасьці.

Для мастацтваведаў вывучэньне народнае творчасьці мае асаблівае значэньне пры вырашэньні тэорэтычных пытаньняў філёзофіі мастацтва. нявыстарчаючая распрацоўка тэорэтычных пытаньняў мастацтва (аб яго сутнасьці й значэньні) тлумачыцца тым, што дасьледчыкі займаліся больш індывідуальным мастацтвам цывілізаваных народаў, зьневажаючы мастацтва народнае. Паміж тым іншыя соцыялёгічныя навукі (да якіх належыць і мастацтва) пачынаюць вывучэньне свайго прадмету з найпростых формаў, а потым ужо пераходзяць да вывучэньня й тлумачэньня больш складаных.

Пераконаньне, што сялянства траціць менш часу й энэргіі на задаваленьне сваіх эстэтычных запатрабаваньняў, чым меставы жыхар (інтэлігент) зусім безпадстаўнае. Надворнае выяўленьне задаваленьня эстэ-