Старонка:Furman.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тычных запатрабаваньняў у месьце й вёсцы розныя. Мастацтва места бадай ніяк ні зьвязана з самым бытам меставага насельніка і пасьля аднастайнай штодзёншчыныны яно некалькі гадзін спраўляе свае эстэтычныя сьвяткі голасна, на вачох усіх (тэатры, музэі і д. п.). Народнае-ж мастацтва непадзельна, органічна зьвязана з самым бытам народу, заўсёды ўплываючы на мастацкае аформліваньне быту. Кожны прадмет штодзённага ужытку селянінам, пачынаючы лыжкай адзобленнай разьбой і канчаючы хатай, носіць адбітак сваеасаблівага глыбокага мастацтва, што ўзбагачае жыцьцё.

Асаблівая глыбіня й каштоўнасьць народнага мастацтва залежыць ад таго, што гэта не мастацтва паасобнага аўтара з уласьцівымі індывідуальнаму мастацтву эстэтычнымі выкрунтасамі, а гэта колектыўны твор цэлага народу. Народнае мастацтва ўтваралася й крышталізавалася вякамі ў колектыўнай сьвядомасьці народу: усё удалае пакідалася й разьвівалася, а няўдалае адкідалася.

Выява