Старонка:Furman.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня мастацтва народная творчасьць можа мець якое-колечы значэньне, але мэтам беспасрэднага мастацкага ўзьдзеяньня служыць ня можа. Запэўна, гэта ня так і тлумачыцца ня нізкімі дадатнасьцямі народнага мастацтва, а стратаю сучасным меставым насельнікам пачуцьця хараства і адарванасьцю ад народу. Хто найбольш стала адчувае мастацтва натуры, той і ў наш час (19 і 20 в. в.) выказваў належную павагу народнаму мастацтву, клапаціўся популярызацыяй яго і ставіў побач з т. зв. індывідуальным, што так сама супроць волі і сьвядомасьці мастака цалкам адбівае акаляючае яго жыцьцё.

Уплыў народнага мастацтва на паасобных мастакоў, быў такі моцны, што яны відавочна знаходзіліся пад уладай яго. Такая творчасьць вядомых мастакоў: Білібіна, Паленавай, Васьнецова й інш. Гэтыя прыклады сьцьверджваюць выказаную калісь композытарам Глінкай думку, што творчасьць мастака - адно перапеў, перафраза асноўнай народнай песьні. Сказанае ў адносінах да музыкі й песьні з аднакавым правам можа належаць і да азабражальных мастацтваў.

Што народнае мастацтва валадае вялікімі мастацкімі вартасьцямі - даводзіць цяжкасьць яго перайманьня. Мала хто з шчасьлівых мастакоў здолеў прасякнуцца яго хараством і тварыць на яго аснове раўнаважныя мастацкія творы. У большасьці-ж выпадкаў спробы гэткія канчаліся самым нікчэмным