Старонка:Furman.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэты нарыс не прэтэндуе на вычарпаную паўнату вестак аб крашаніне ў Віцебшчыне, ня ставіць якіх-колечы тычак у гэтым пытаньні, а мае мэтаю зьвярнуць увагу дасьледчыкаў і шырокіх колаў грамадзянства на забытую частку народнае творчасьці, азнаёміць з матар'ялам, які ўжо сабраны і высунуць некалькі пытаньняў, на якія тутака нельга даць адказ з прычыны адсутнасьці музэйнага й дасьледчага матар'ялу.

У адносінах да колектыўнага народнага мастацтва ў нас утварыліся паблажныя, а часам й горшыя адносіны. Лічыцца, што калі народнае мастацтва й можна назваць мастацтвам, дык усё-ж ніжэйшага гатунку і ніжэйшае якасьці, чым індывідуальнае мастацтва[1]. Лічыцца, што для вырашэньня пытаньняў пахаджэнь-

  1. Гутарка йдзе аб азабражальных мастацтвах.