Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёсу не паверу на чужыя рукі, але і свой уласны з імі злучу. Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі; а мне з імі і ім са мной, за блаславенствам Найвышэйшага, шчасліва і добра, спадзяюся, паводзіцца будзе.

Вадэвіль

№ 10

Кароль

Магутна ўлада кахання!

Яно пануе ў прыродзе;

У кожным будзіць жаданні,

У ім шчасце жыцця знаходзе.


У моднай вучаны школе,

Я жыў, як і жыць не варта.

Каханнем сходаны сёння,

Змяніў я сэрца не жартам.


Юлія

Вы, што заўладалі людам,

А заняты ўцехі шумам,

І аддалі злым прыблудам,

Мейце ж тое ў вашых думах:


Што мужык ці пан з-над пана,

Роўна Бог на небе дбае.

І ў яго той паважаны,

Хто сам іншых паважае.


Ян

Зведаў я амаль паўсвета,

Быў ў Парыжы і ў Лёндыне,

І во ўсё-ткі ў мае леты

Даў злавіць сябе дзяўчыне.


Але, кажучы між намі,

І ў Парыжы дурань зглупіць:

Каб меў золата пудамі,

Сабе розуму не купіць.


Навум

Вы, паночкі, сакалочкі,

Паслухайце гутарочкі:

Хоць умерці не падацца,

Каб вам толькі спадабацца.