Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не зрабіце ж вы нам мукі;

А злажыўшы гэтак рукі,

У ладоні моцна біце,

Потым... дахаты ідзіце.


Хор

Здаваленне, якое адчуць мы гатовы,

Будзем помніць удзячна у кожнае хвілі,

Калі публіка шчыра нам скажа хоць слова,

Што ігрою сваёй мы яе захапілі.


Канец