Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дабровіч. Перамагла, мая дачка! Няхай Бог у працягу ўсяго жыцця дарыць вас гэткай радасцю, якой цяпер перапоўнена маё сэрца.

Навум (становіцца на калені). Гутарка кажа: гдзе ўвесяленне, там і прабачэнне. Даруй жа мне, паненачка, што я, дурань, асмеліўся сягаць па тваю ручку. Я ж такі калісьці молвіў, што няведанне – нягрэшанне.

Юлія. Не толькі табе прабачаю, але яшчэ і дзякую табе, што, хоць не ведаючы, дапамог мне ў маіх планах.

Навум (устае). Вот як добра, што я паслухаў паненкі. Добра кажа гутарка: кінь назад, а знайдзеш перад сабою.

Кароль. Цяпер палічымся з другімі.

Камісар. Пане! а я ці атрымаю тваё прабачэнне?

Навум (убок). Ага! на злодзею шапка гарыць.

Кароль. Дараваў бы яму гэтую апошнюю авантуру, але замнога даведаўся я аб ім, каб мог прапусціць бяскарна яго паступкі з маімі падданымі ў часе маёй адсутнасці. З гэтага часу траціш, пан, у мяне службу; за шчасце можаш палічыць сабе, што не патрабую рахункаў і справаздачы. Прашу цяпер перадаць усё Шчырэцкаму, які тут месца камісара зойме.

Тут камісар, выказваючы смутак і сорам, адыходзіць.

(Да Яна.) А ты што думаеш, Яне? калі табе не ўдалася любоў з тутэйшай сялянкай, можа, зноў шчасця за граніцай шукаць папрабуеш?

Ян. Дзякую пану! А я лепш скажу: mеа сulра! і выбіўшы з галавы думкі аб загранічных красунях, у сваім краі пастараюся знайсці сабе таварышку жыцця; а з гэтага часу не так лёгка дамся запутацца ў іхнія сеткі.

Навум. Эге! Знаш прыказку: хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае.

Кароль. Значыцца, цяпер, пакінуўшы думкі пра заграніцу, пачнём жыццё ў вясковым зацішшы і шчыра выпаўнім свае абавязкі: я – добрага пана, а ты – шчырага і вернага слугі. (Да Дабровіча і Юліі.) Ах! дзякуй вам, мой паважаны апякуне, і ты, дарагая мая жонка! з вашай дапамогай я пераканаўся, што нашыя сяляне маюць добрыя сэрцы; што мы іх не ведаем; што ані жыць з імі, ані іх ужыць не ўмеем. Цяпер больш ніколі іхняга