Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлія.

О Кароль мой, о юнача!
Нікне цэлы свет у цьме.
Ці ты тут? ці дзе іначай?
Адкажы, прашу я, мне.

Навум (убок).

Прымаўкам трэба даць веры:
Паночы ўсе каты шэры.
Цёмна ж ноч – ён не спазнае,
Пэўна мяне спадабае.
(Ідзе да альтанкі налева.)

Кароль, Камісар і Ян.

Што за радасна часіна!
Што на свеце з ёй зраўняе,
Як кахання цэль ядыны,
Сваю любу тут я маю?

Юлія.

О Кароль! табой жыву я,
З сэрцам да цябе ляту я.

Кароль.

О, каб магла чуць ты чуласць вось тую,
Што для цябе там у грудзях бушуе, −
Маім бы словам паверыла пэўна
I пакахала мяне бы ўзаемна.

Юлія.

Мой мілы! што я цябе спадабала,
Ці ж тваё сэрца таго не згадала?
Ах! вер, Кароль, мне! табе прысягаю,
Што мая любасць павек не сканае!

Кароль, Камісар і Ян (паўтараюць).

Што за радасна часіна! і г. д.

Юлія.

Глянь! відаць, ужо світае,
Закаханых світ вітае.

Кароль, Камісар і Ян (паўтараюць).

Што за радасна часіна! і г. д.

Ян. Але што ж гэта азначае? Дык жа гэта не Югася! (Зрывае чапец з галавы Навума.) О пекла! Якое ж гэта брыдкае пудзіла!