Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна ХІІІ

Кароль (Ідзе паволі і вобмацкам, падыходзіць да дзярновай лаўкі пад дрэвам).

Прыйдзі, мой любы анеле!
Клічу цябе я ўлюбёны.
Сцежку табе тут усцеле
Кветкамі любасць да скону.
Ах! час падходзе да ранка, −
Прыйдзі, мая ты каханка!
Тонучы ў хвілях прыемных,
Сэрцы два любасці смагай
Злучым навекі ўзаемна,
Верныя слову й прысягам.
Ах! час падходзе да ранка, −
Прыйдзі, мая ты каханка!

Сцэна ХІV

З другога боку ўваходзіць Камісар і тое ж спявае, а пасля з другога боку зноў уваходзіць Ян і гэтую ж песню паўтарае; урэшце ўсе спяваюць тое ж самае ў тэрцэце, ідучы кожны на сваё месца.

Кароль.

Калі слух мяне не зводзе,
Голас чуецца яе!
Ах! міг гэты ўзнагародзе
Ўсе ў жыцці бяды мае.

Сцэна ХV

Ян і Камісар паўтараюць гэтыя 4 радкі. Тут паволі прыбліжаецца Юлія, акрыўшыся палярынай, і падыходзіць да дзярновай лавачкі пад дрэвам, час ад часу злёгку плешчучы ў далоні, а Уршуля да альтанкі направа, і крыху пасля Навум, пераадзеты ў вопратку сялянкі, да альтанкі налева.