Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раманс


За леты маладыя

Я зведаў модны свет,

І ўсюды, дзе ні быў я,

Страчаў дзявочы цвет:


Гішпанкі, італьянкі

Ўсміхаліся ка мне,

Залётна парыжанкі

Там вабілі мяне;


І немак, гаспадыняў,

Чуў на сабе паглёд.

Альпійскія дзяўчыны

Мяне сачылі ў лёт;


Сябе ж я не трывожыў,

Як гэтай, ні адной.

Ах! як яна прыгожа!

О, колькі вабы ў ёй!

(Кажа.) Папраўдзе, я сам на сябе сярдую, што не магу вызваліцца з тых сетак, якія накінула на мяне гэтая сялянка. Смяюся з майго пачуцця; а выкінуць яе з сэрца не маю моцы, я, хто столькі бачыў прыгажосці! Гэта рэч незразумелая.

Сцэна ІХ

Кароль і Юлія.

Юлія ўбягае, ціха спяваючы; а ўбачыўшы Кароля, кланяецца і хоча далей ісці; ён яе затрымлівае.


Кароль. Куды ж гэта так спешна?

Юлія. Бягу ў фальварак; бацька мяне пасылае; а сюдою якраз бліжэй будзе.

Кароль. Ці не падаруеш мне хвілінку на размову?

Юлія. Што пан скажа мне? Я слухаю.

Кароль. Папраўдзе, Югася, я на цябе крыўджуся: здаецца мне, што ты ўхіляешся ад спаткання са мною. Другія далёка