Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не захочаш ты каханкі

Тут шукаць у сельскім стане!


Ян(убок)

От увёў яе ў гулянкі!

Ўжо магу сказаць я смела,

Што да цнот маёй Юганкі

Мне дарога папрасцела.


Юлія(кажа). Зрэшты, можа, я і не была б глухая да запэўненняў пана Яна ў каханні, калі б гэтае каханне было шчырым; але ці магу я даць веры, што бедная сялянка можа завалодаць тым сэрцам, якое ў самым Парыжы не раз атрымлівала лаўры перамогі ў найпершых, можа, яго прыгажуняў?

Ян. О! клянуся табе небам і пякельным Стыксам, што твае вочкі гэтак прыцягваюць маё сэрца, як... (Думае.) Як... напрыклад, бутэлька, калі яна напоўнена нябескім нектарам шампану!

Юлія. Аднак, пане Яне, будзь ласкавы, адыдзіся адсюль! Калі хто спаткае нас тут, гэта можа мяне скампраметаваць. Вось жа, калі хочаш мяне забавіць пяшчотнай тваёй дэкламацыяй ці спевам, прыходзь апоўначы да той налева альтанкі; і там, калі ўся прырода будзе спачываць, я пад месячыкам заслухаюся, як пан Ян у маіх ног будзе размаўляць і тлумачыцца.

Ян. О мая ты Дульцынела! на крыллях кахання прылячу да цябе і з нецярплівасцю буду чакаць, калі зорачка шчасця заяснее на маім даляглядзе. (Адыходзіць.)


Сцэна VII

Навум і Юлія.


Навум

№ 4

Добра прымаўка нас учыць:

Панска вока каня тучыць.

Што сватоў к ей маю слаць,

Лепш самому папытаць.


Юлія

Вось дык нейкае насланне!

Шчэ паўзе і гэта зданне.