Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ян.

Як здароўе, як жывецца?

Юлія.

Ў галаве мне штось вярзецца.

Ян (з залётамі).

Я шукаў паненкі ўсюды,
А знайшоў вось тут, як цуда.

Юлія ([холадна).

Ці ж знаходзіць рэч цяжкая?
Латва знойдзе, хто шукае.

Ян (убок).

Як прызнацца ёй у любосці?
Ажна страх трасе мне косці!
Паспытаць жа цяпер мушу,
Ці ёй сэрца не парушу?

Юлія (убок).

Чую, гэты патароча
Заляцацца ка мне хоча;
Але прысягну на душу,
Што з яго закпіці мушу.

Ян.

Калі ласка...

Юлія.

Што ж такое?

Ян.

Ах! Сваё ўчуццё святое
Для цябе я пасвячаю
І любіць век прысягаю.

Юлія.

Пан Ян, бачу, ў жарты ўдаўся.
Як жа стрэнуць парыжанкі,
Што да простае сялянкі
Гэтак смагла заляцаўся?

Ян.

А хай немач іх зматае!
Вер, кажу я не на жарты:
Парыжанка хоць якая
Пры табе і грош не варта.