Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мой спецыялік!
Мей жа вока на залёты!
Для мяне ўсім даўно ты,
Для цябе жыву, ўздыхаю
I з любосці высыхаю!

Юлія.

Які чорт яму прысніўся?
Ці ж, пан, Бога не баішся?
Ўжо вам ломіць старасць косці,
А вы лезеце з любосцяй!
Маеш жонку! ці ж гадзіцца
Так жанатаму любіцца?

Камісар.

Арыя
Мая люба! мая міла!
Воч тваіх не земска сіла
Ўзяла сэрца мне. Ах!
Надала мук, не спытаўшы!
Дык і сэрца й душу ўзяўшы,
Дай жа мне сваё! Ах!

Ні адна калісь дзяўчына,
Хоць салодка, як маліна,
Не змагла мяне. Ах!
Ты ж мне ўсё жыццё змяніла,
І цярплю, цярплю няміла,
Бачачы цябе. Ах!

З тых пор смутак ссе мне грудзі,
Свет не міл, не мілы людзі,
Хоць гавей душой. Ах!
Разгані ж мае ўздыханні,
Сэрца выпаўні жаданні,
Ты, анёле мой! Ах!

(Кажа.) Так, Югася! Я ўвесь для цябе. А што жанаты, тым лепей для цябе: не буду такім спосабам хваліцца перад людзьмі, як дабіваўся твайго сэрца. Але не выпадае нам з табой цяпер доўга быць: можа хто-небудзь падысці. Ведаеш што, мая найдаражэйшая