Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна III

Юлія і камісар

Юлія.

№ 2
Як вясна свет асвяціла,
Гоніць сон з сябе зямліца;
Ад вясенняй ласкі мілай
Ўсё смяецца, весяліцца;
Птушка песняй шчабятлівай
Славіць сонца над палянкай,
Апяваючы жычліва
Свайго мілага каханка;
Толькі ж мне журбуе сэрца,
Гэтай радасці не знае,
Да мінулых дзён імкнецца
І баліць, баліць без краю.

Камісар.

Ах, каго так ты ўзлюбіла,
Што запела гэтак міла?

Юлія.

Так не ўходзе, пан дабродзей,
Падслухоўваць, як злодзей.

Камісар.

Калі тут на адзіноце
Жаласліва так спявае, −
Песняй сэрца разахвоціць
І мне лёс мой разгадае.

Юлія.

Калі я на адзіноце
Думку думаю аб любым, −
Ён, як жораў на балоце,
Ладзіць, быццам хоча згубы.

Камісар.

Мая Югаська!
Ціпачка, краска!
Мой ты мігдалік!