Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАВУМ. Нічога, пане! Ад ліха ціха, а дабра не чуваць.

КАМІСАР. Чы ты быў сягоння ў пана?

НАВУМ. Я?.. не, гэта... бо... здаецца, быў. (Убок.) Не ведаю, як тут выверцецца?

КАМІСАР. Дак гэта ты, сабака, на мяне набрахаў штось перад панам?

НАВУМ. Хто? я?.. Э! Панок!.. Пану тыкі і стыдна і брыдка гэтак аба мне падумаць. Гэта, як кажа прымоўка, ад Бога грэх, і ад людзей смех. Каб жа я каму, калі што якое; а то ніколі, нікому, нічога... Нашто ж тое?..

КАМІСАР. Пачакай, лайдача! я прыпільную! Але не прасі Бога, калі дазнаюся! Будзе канчук у рабоце.

НАВУМ (убок). Вялікага сабакі вялікі брэх! Баш ты яго, вёльмі пабаяліся! Ведаў Бог, каму не даў рог.

КАМІСАР. Памятай!.. Але нехта ідзе. А, гэта Югася! Ідзі папільнуй за форткаю, каб хто не падышоў; асабліва калі ўгледзіш, што мая жонка ідзе, то зараз жа скажы мне. Я хачу з Югасяй пагаварыць.

(Навум не ідзе.)

Ну!.. Чаго ж чакаеш? Балване!

НАВУМ. Іду ўжо, іду! (Убок.) Ён тут гатовы сужанаю маю адмаўляць ад мяне! Пайду да прышлю тут яго жонку. Хіба яна дасць рады. Бо добра кажа прымоўка: куды чорт не даступіцца, туды бабу пашлець. (Адыходзіць.)