Дабровіч. Чаго там загаварыўся з Югасяй? Дзівішся, пэўна, з яе выхавання? Гэта вельмі здатная дзяўчына. Дачка мая палюбіла яе і прасіла мяне аддаць іх абедзвюх у пансіён. О! не на благую глебу папала насенне мае дабрачыннасці. Але, можа, дазволіш, каб сяляне, у гэтую шчаслівую часіну твайго вяртання, пазабаўляліся сваімі народнымі танцамі? Пазіраючы на іх нявінныя забавы, пэўна, знойдзеш і тут немалую прыемнасць.
Кароль. Вельмі ахвотна. Пане Камісару! Распарадзіся тут, пан, кб пры гэтай забаве не бракавала шчодрага пачастунку маім сялянам.
Камісар. Слухаю Яснавяльможнага пана. (Адыходзіць углыб і аддае загады.
Прыносяць сталы з ядой і напоямі. Некаторыя падыходзяць і п’юць.
Дабровіч. Па звычаю наых прадзедаў сам павінен, каханы мой Каролю, выбраць каторую-небудзь сялянку і распачаць з ёю танцы.
Кароль. Ну! ужо ад гэтага дык няхай мяне звольніць каханы апякуне! Сапраўды не патраплю...
Дабровіч. ЯК хочаш, з рэштаю я цябе заступлю. Для мяне аднолькава міла забаўляцца з тваімі, як і з маімі ўласнымі людзьмі.
Ян. А я, пане, выберу сабе Югасю і з ёю прайдуся паланеза. (Ідзе да Югасі і запрашае яе.)
Кароль. Ого!.. Глядзі ты, куды трапіў! Зайздрасць мяне бярэ, гледзячы, як ён каля яе круціцца; і каб мяне не ўстрымлівала прыстойнасць, адбіў бы ў яго гэтага анёла.
Камісар. № 11
Гэй, хто жывы! млоды, стары,
Хай шукае кожны пары!
Хлопцы, клічце дзевак у таны!
Так сказаў наш пан каханы.
Становяцца да танцаў: 1-я пара — Дабровіч з сялянкай, 2-я — Камісар з другой сялянкай, 3 — Навум з Камісарыхай, 4-я — Ян з Югасяй і г. д.