Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сцэна X

Тыя ж і Шчырэцкі, задыханы, убягае.

Шчырэцкі. Пані! (Убачыўшы Навума.) Дачка мая! Паведамляю табе, што наш дзедзіч пакінуў за вярсту коні, а сам з слугою пакрыёма зараз сюды прыбудзе.

Юлія. Добра, тату! Пастараюся яго тут спаткаць першая.

Навум. Гэ! Дак ваша і па па-панску ўмееш шчабятаць. Эге, кумок! Вашая дачка, знаць, панскага хову. Хто б пазнаў дзятла, штоб не яго нос? Нечага ж нам к табе шчурыцца; ты, баш, з панамі пабраталася; пэўне, фандабэрыстка.

Юлія. Ой! што не, то не. Чы ж для таго, што гавару па-панску, то ўжо маю і нос угору задзіраць? От лепей будзь добры, пакорны, паслушны, а можа, і цябе палюблю. (Да Шчырэцкага). Ты, ойча, ідзі ў двор і паведамі, што пан зараз прыбудзе; а ты, Навум, пабудзь тут, і як толькі заглянеш якога пана, ідушчага пяшком, то зараз мяне ўведам. Я буду тут возле саду панскага рваць краскі. (Выходзіць з Шчырэцкім.)

Сцэна XI