Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Навум.

Трэба к ней добра падсесць.

Юлія.

Надарма мая трывога -
Можа ён мне быць падмогай.
Кінем гідасць сваю вон
Ды спытаем, што за ён.

Навум.

Добра прыгаворка кажа:
Скора едзе той, хто мажа.
Трэба рыбку прысваіць,
Гарэлкаю напаіць.

Навум.

Трэба к ней добра падсесць.

Юлія (кажа). Чаго ты на мяне так глядзіш?

Навум. Усе дзеўкі выраслі пад маім вокам, а цяпер не знаю. Чы ты ягодка не з нашага агродка?

Юлія. Я прыехала з панам Дабровічам; а знаеш Шчырэцкага? Я яго дачка; а ты, мужык, хто такі?

Навум. Мужык! Але мужык! Хоць я сабе і мужык, да ўсё не просты. Знаш гутарку: мы і самі з вусамі. Я - войт тутэйшага сяла, Навум.

Юлія. Войт!.. Не гневайся, мой бацечка, да я ж не ведала.

Навум. Нічога! Нічога! Знаш прымаўку: няведанне - нягрэшанне. А штоб даказаць, што к табе нічога не маю, то пайдзём да Іцкі, пастаўлю паўкварты, там пазнаемся ляпей: бо ты мне штось вельмі к сэрцу прыпала. Як глянуў, так і грануў. От так: палюбіў, дай досыць. А ты чы б мяне спадабала?

Юлія. За гарэлку дзякуй, я не п'ю; а любіць не магу.

Навум. Дзельна! Шчэра сказана, як звязана! Да хто б вам, дзеўкам, паверыў? Вы ўсе такія; а падсядзь к вам, дык і самі вешаецес на шыю. (Падыходзіць да яе залётна.)

Юлія. Не лезь! Бо валасы выдзеру.

Навум. Хто каго любіць, той таго чубіць. (Падыходзіць да яе бліжэй - яна адсоўваецца.)

Юлія (пагражаючы). Адчапіся! Бо як трэсну, то і зубоў не пазбіраеш.

Навум (убок). Ой, цікунку! цікунка! Любіць, пэўне любіць, толькі саромеецца. Добра кажа прыгаворка: дзеўкі так любяць, што за кулакамі і свету божага не відаць.