Старонка:Dunin-Marcinkievic.Idylija.djvu/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нядобры!.. (Чытае далей.) "...пакінуў улюбёную Францыю і лётам бліскавіцы паспяшыў да нуднага нашага краю. Цяпер баўлюся ў Варшаве, а найдалей як дзён праз 10 прыбуду ў маёнтак, каб уладзіць, як ты мне пісаў, мае не найлепшыя інтарэсы і зірнуць на стан прыгнечаных Камісарам маіх сялян. Хоць ад адой толькі думкі пра гэты нудны занятак умяне на галаве падымаюцца валасы. Папраўдзе, ты сам, мой апякуне, мог бы зрабіць для мяне гэткую паслугу, заняцца маімі інтарэсамі ды паставіць іх на лепшы ўзровень. Што да сялян, то добра робіць Камісар, што іх у паслухмянасці трымае. Дык сам бачыш, што мог бы абысціся без мае прысутнасці. Але ты правіш сваё, і я вяртаюся: толькі зазначаю, што нядоўга прагашчу сярод той дзічы, дзе не можна мець ніякай прыемнасці". (Кажа.) О пачакай! Калі толькі ўдасца мой план, патраплю тут цябе затрымаць. (Чытае.) "Бывай здароў, мой дарагі апякуне! Прыгожай кузіне (бо спадзяюся, што папрыгажэла) цалую ручкі. Зычлівы і ўдзячны кузэн Кароль Лятальскі. 1842 года, траўня 4 дня". (Кажа.) А сёння мінае дзесяты дзень. О! Калі б прыехаў! Я з ім пазмагалася б!

Дабровіч. Сумняваюся, каб ты не прайграла. Маладзён, што марыць толькі пра загранічныя прыгоствы, і не паглядзіць на цябе. Сапсутых звычаяў чалавек, усё будзе ганьбіць, што не падобна да французскага; на падданых сялян глядзіць горай, як на быдла, і імі пагарджае. А да таго ён можа цябе пазнаць.

Юлія. О не, мой войча! Бачыў мяне яшчэ малою, а так ніолі не падумае, каб яго кузіна ў строі простай сялянкі магла тут жыць. Ты, войча, скажаш. што я на навуках. Мяне тут ніхто не ведае. Таму смела за дачку Шчырэцкага маг сысці, а той не здрадзіць нашай таямніцы, бо ад душы хоча паправы сына пана і дабрадзея свайго. Тым большага дасягну трыумфу, што пад відам простай сялянкі патрапіла пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе.

Дабровіч. Але адкуль жа гэтая ўпэўненасць, што зацікавіш яго сабою?

Юлія (цалуючы яго ў руку). Мой добры войча! І я маю хоць шчопцю ўласнага гонару, і здаецца мне, што даб'юся свайго; толькі мне не перашкаджай.

Дабровіч. О ты, рамантычная галава! Няхай і так будзе; але ж і пасмяюся з цябе, калі твае намеры пойдуць на нішто.