Гапон чарку бярэ ў рукі,
Двойчы выліў за сябе,
А трэці раз для вырукі
Белы рублявік кладзе.
Грыпіна чарку прымае,
У святліцу запрашае.
Дзеўкі ж карагодам ходзяць,
Жаабны песні заводзяць:
„Хто ў полі паціхоньку гукаець?
Там Кацярынка свайго таткі шукаець.
Хоць шукаець не шукаець — не знайдзець.
Ой, далёка яе татачка, далёка,
У сырой зямлі, у жоўтым пяску глыбока.
Да зрабілі добры людзі вечны дом,
Без дзвярэй, без аконачка, без сонца,
Не прамоўлю, дзіцятка, ні слоўца“.
Тут настала частаванне
Дый падаркаў раздаванне, —
Сотню паясоў, маўляў!
Свата ручніком звязалі,
Баклагу ў рукі ткалі,
Штоб гарэлкі больш дастаў.
Лубку з жытам падстаўляюць,
Маладу на ёй саджаюць,
Як каралеўну на ўрад;
Яна жа ўсцяж галосіць,
Кругом паклоны разносіць
Дый зноў сядзе на пасад.
Дзеўкі, хлопцы п’юць, гуляюць,
Пад скрыпачку падпяваюць:
„Скочыла Кацярына з лаўкі далоўкі,
Скланілася мамачцы нізка ў ножкі,
Коркамі зямлю парыла,
Слёзкамі ножкі памыла;
Карыся, Кацярынка, старому,
Кланяйся і маладому,
З паклонаў галоўка не баліць,
Стары і малы благаславіць“.
Як баш нявесту прыбралі,
Да двара так паскакалі
Яснай пані чалом біць,
На вяселле папрасіць.
А пані — не пані, маці!
Маўляў роднаму дзіцяці,
Прыгожы пасаг дала,
Радасну слёзку ўраніла,
Маладых благаславіла,
Сама к вянцу павяла.
Ксёндз маладых спатыкае,
На ўсё жыццё іх злучае;
А як скончыўся абрад,
Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/19
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная