Гэта старонка не была вычытаная
Скрыпіцелі[1] загудзелі,
Дружкі весела запелі,
Дый вярнуліся назад.
Паню на кут запрасілі,
Пры ёй ксяндза пасадзілі,
Сват парадкам начаў чэсць;
Піва, мёд ракой ліліся,
Каўбасы з салам найшліся,
Уздаволь было піць, есць.
Дзеўкі, хлопцы, маладзіцы
Цэлу ночку па святліцы
Бадзяліся, хто як змог.
Як у гаршку, там кіпела,
Ад пылу аж пацямнела,
Суматоха — што крый бог!
Я на том вяселлі быў,
Піва, мёд, гарэлку піў.
У роце здаволь было.
Аж па барадзе цякло.
Канец аповесці
- ↑ Скрыпіцелі — скрыпачы, музыкі.