Памагаў рашчыніць,
Памагай замясіць".
Не стой, Божа, за дзвярмі,
Да йдзі, Божа, ў хату,
Да сядзь, Божа, на куце,
Да дай долю маладзе!" -
«Я у хату не пайду,
Я за дзвярмі пастаю,
Маладзе долю перашлю». -
«Збірайся, родзе!
Да к беленькаму караваю,
Старыя бабы ля парадку,
Маладыя маладзіцы песні пець,
Удалыя малайцы каравай печ».
Да штоб усё расказаці:
Які парадак у хаце,
Як змовіны адбылі
Дый каравай адпяклі,
Як хлопцы, дзеўкі скакалі
«Лявоніху», то «бычка»,
«Мяцеліцу», «казачка»,
Як маладую саджалі
На пасад, — казка така,
Што не стала б языка.
Вот прыйшла нядзелька красна,
Засвяціла зара ясна,
Гапон наш мундзір надзеў;
Шчыра уздыхнуў да Бога,
Сеў на каня варанога
Дый к маладой паляцеў.
А дружкі, Янка з Міронам,
Віхрам садзяць за Гапонам;
Следам хлопцаў грамада
Ляціць — песні запяваець,
Вецер світкі развяваець,
Ну, прыгожа чарада!
На канцы вазком Даніла
Гудзіць! — сколькі зможа сіла
Канём — музыку вязе;
Ананя ж прыпяваець,
Ёмка смыкам падсякаець,
Не заўважыў, што трасе.
Як заехала дружына,
З хаты выйшла агрыпіна,
Надзеўшы кажух наўзнак;
Чарку Гапону падносіць.
У святліцу зайсці просіць
І рэчы выводзць так:
«Зяценька!
П’ю на цябе поўным кубкам,
Добрым здароўем,
Што мыслю сабе,
То і табе».
Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/18
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная