Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

II.

А сонцэ дзень ата дня ўсё вышэй и вышэй ходзіць на небі; усё цяплей і цяплей сагрэвае яно землю. Плачэ зіма, льлюцца яе халодные, каламутные слёзы. Растае снег, покідае паля. Не хочэцца яму уступіць места цяплу і свету. З гор злазиць ён у лагчынкі, ў балота, ў лес. Не схаваешся, браце, ат сонца, усюды яно знайдзе цябе. А сонейко так ласкава, так хорашэ пазірае на землю, як матка на сваё дзеця. Заглядае яно ўсюды: і ў бедную мужыцкую хатку, гдзе так не прыбрана, бедна, нявесёла; і на пешчаную горку, і ў лагчынку, гдзе думаў снег найці сабе прыпынак; і ў лес, і на луг. Усюды льецца яго шчыры свет и цяпло; нігдзе не найдзе сабе пакою снег. Многа работы залатошу сонейку у раннюю весну. Доўга трэба воеваць яму з зімою. Многа снегу з’есць яно за дзень, а там, пазіраеш, у ночку падымуцца хмуркі, павее вецер с халоднаго боку і закрые ізноў усю землю снегам, ізноў дасць работы для сонца. Але сонцэ не бядуе. Прыгрэе ў дзень, і снег прападае. І так яно працуе цэлы месяц, пакуль ня згоніць з зямлі сляды халоднае зімы. І ваюе яно с цьмою і холадом, як ваюе і чэлавек са злом і несправедлівасцю.

III.

Ўжо снег злез увесь з зямлі. Толькі на лузі блішчыць яшчэ лёд і снег. Моцна спіць рэка, крэпка закаваў яе мароз. А перэвальчыкі не дрэмлюць. Шумяць яны ў поли, бягуць к рэчцы і пачынаюць будзіць яе.

Уставай, уставай, рэчэнька! — шумяць перэвальчікі: — скінь сваі ковы, выйдзі с турмы і глянь на свет Божы. Пагладзі, як свеціць сонцэ. Мы нясём табе вясёлую вестачку: весна ідзе, ідзе новае жыцце.