Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Моцна спіць шырокая рэка. Глядзіш і здаецца, што яна мёртва. але гэто толькі здаецца. Под ковамі лёда ідзе работа, кіпіць жыццё. Жыве рэка.

А перэвальчыкі не перэстаюць бубніць і крычаць пра новае жыццё. На лёдзі там і сям паказаліся палонкі, прагрэтые сонцэм. Варушыцца рэка, падымаюцца яе грудзі. Чуе і яна ўжо вясну новаго жыцця. Трасе яна сваімі дужымі плечамі, і лёд покае, трэшчыць. Не здзержаць рэкі гнілому ланцугу расколатаго лёду. Прабіваецца яна на Божы свет, выходзіць з берэгоў, ломіць і крышыць усё, што хочэ стрымаць яе волю.

А крыги - астатак холада, чым запынено было жыццё Божаго света, з глухім шумам і воем, як дзікіе зверы, злосна скрыгічуць старымі гнілымі зубамі, як праціўнікі шчасця людскога.

IV.

А на берэзі стаіць цэлая куча народу. Тут і старые, і маладые, мужчыны, і жонки, і дзеці. Пазіраюць яны на рэку, на крыгі, што горамі ходзяць на грудзях прачхнуўшаеся вады. Любіць народ наш пазіраць на разліў ракі. Цэлы дзень крычаць дзеці, бегаюць па вуліцы глядзець на перэвальчыкі, паставіць млынок і пазіраць, як круціць яго водэнька.