Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Весна.

I.

Які пекны слаўны дзянёк! Выйдзем, дзеткі, на вуліцу, на Божы свет. Паглядзім, паслухаем. Можэ чаго і навучыць нас гэты Божы свет.

Пачарнеў на полі снег, а на ўзгорках сталі паказывацца чорные лапінкі, лысіны. Па вуліцах пацяклі равочкі каламутной вады. Весела бягуць яны разоркаю с поля праз двор, блішчаць и срэбрам перэліваюцца на сонейку. Цякуць яны і ўсё большаюць. Выходзіць с хаты гаспадар. Бачыць, вада цікуе на яго хлевец. Не, галубка! не чэпай будовы. Там стаіць авечэчка, кароўка. Ідзи сабе далей. И гаспадар бярэ рыдлёўку і пракопывае ёй дарогу. А водэнька закаламуціцца яшчэ больш і побяжыць далей. Па дарозі сустрэчае яна другі гэтыкі самы равок. Сустрэнуцца, забулькаюць нешта весёленькае адзін адному, сальюцца і побягуць далей разам. Іх сустрэне ізноў новы равок, а там, пазіраеш, прыстане і чацвярты, і пяты. І ўсе яны зліваюцца: разам і весялей и лягчэй ваеваць с тымі паргамі, которые загараджаюць ім дарогу. І нікого яны не крыўдзяць. Сустрэнуць малюсенькі равочэк, такі малюсенькі, што цячэ ён, як слёзка, па капельцы. Мардуецца, бедны, працуе над кусочкам лёду, што загародзіў яму сцежэчку. Збірае ўсе сілы і з вялікім трудом ледзве-ледзве скоціць нягодны кусочэк лёду і с такою гэта радасцю зліваецца с перэвалам! А перэвал ахвотне бярэ с сабою і яго працу. І вот па крысе, по маленьку перэвал перэходзіць ужо ў рэчку. Шуміць, рэве у полі. Ён так ўжо акрэп, што можэ пакаціць і камень.

Бачыце, дзетки, як расце сіла вады.