Старонка:Belarusi.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўстаў ніштожыць цьму і здзекі,
Ніштожыць царскае ўладанне,
Знішчаць адвечны гнёт навекі
Для свайго светлага йснавання.

І зарунеў на ўсе староны
Саюз Рэспублікаў Совецкіх,
Перамогшы ворагаў пагромных
І нутраных і інтэрвенцкіх,

Красуй-жа ў радасці няспынна,
Краіна вольная Советаў,
Ядыная пакуль айчына
Усіх працоўных ўсяго свету.

Пролетарыят усіх краінаў,
Пад сцягам Леніна удумна,
Шляхі, я веру, працярэбе
І да сусветнае Комуны.

1932 г.

|}