Старонка:Belarusi.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯЛІКАМУ КАСТРЫЧНІКУ

Была Расія царскіх дзён,
А дні былі як ночы,
Душыў бязлітасны прыгон
Сялянаў і рабочых.

Разбэшчана паны, купцы
Працоўным людам гандлявалі,
Раслі магільныя капцы,
Папы малебны завывалі.

Над краем шыбеніц, астрогаў
Трыумфаваў каронны кат…
Было яно — ўладарства злога —
Пятнаццаць год таму назад.

Паўстаў пракляццем катаваны,
Паўстаў, хто з голаду век пух,
Апалі рабскія кайданы;
Апаў нявольніцтва ланцуг.

Паўстаў магутны пролетарый,
Чырвоны ўзняўшы сцяг ўрачыста,
І рушыў ў бітву грознай хмарай
Супроць сатрапаў і царыстаў.