Старонка:Belarusi.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАШАМУ СВЯТУ

Расчыні шырока дзверы,
Мілая старонка,
Выйдзі стрянуць свой Кастрычнік
Песняй гулкай, звонкай!

Свята нашай гадавіны,
Хоць і ўвосень свята,
Свеціць вечнаю вясною
Нашым гоням, хатам.

Гэй вы, хлопцы, гэй, дзяўчаты,
Комсамол шчаслівы,
Cыпце кветкі, сыпце радасць
Нашым сёлам, нівам!

Перад намі ў сонцы, ў зорах
Будучыня наша,
Кожны дзень сягоння лепшы,
Як быў учарайшы.

Наша праца не йдзе марна
У полі, на заводзе, —
Аб здабытках, дасягненнях
Слава ходам ходзіць.