Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

7

Васіль грэбаваў усімі і сьмеяўся з усяго, кажучы, што ён ужо даўно выбраў сабе жонку. Перш не хацеў аб гэтым гукаць, а цяпер кажэ ўсім, што любіць Алюту, дачку Арыны, і што абецаў з ёй жаніцца.

Пачуўшы аб гэтым, Антон быў вельмі знемарашчэны і радзіў яму даць супакой з Алютай, бо аб Арыні кажуць, што яна благая кабета і чараўніца, а яблык ад яблыны недалёка коціцца, дык мо’ і дачка будзе такой, але нічога не памагало і Васіль яшчэ часьцей стаў хадзіць да Арынавых.

Суседзі, гледзючы на гэту прывязьлівасьць да Алюты, адны сьмяючыся казалі: «Роўны роўнаго пазнаў, будзе дабраная пара». Другіе хвалілі, што Алюта будзе добрая жонка, што не ўдалася ў матку. Былі і такіе, каторые казалі, што любоў яго непраўдзівая, што яму дадзено нечаго выпіць і ён, хоць сябруе с чартом, напаў на лепшую і яго ачаравалі.

Антон доўга адраджаў яму жаніцца з Алютай, урэшці пастрашыў, што ня прыме ў хату і не паможэ сесьці на гаспадарку.

— Не прашу я нічыей помачы, адказаў Васіль, я дастану грошы. Гэткі апякун, як ты, мо’ сам прыдзе калі да мяне прасіць падмогі.

Антон пайшоў да кума Марціна. Гэта бый чэлавэк разумны і гаманкі, рады кож-