Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

8

наму парадзіць і памагчы, дзеля гэтаго яго ўся воласьць любіла. Ен абецаў умовіць Васіля кінуць Алюту.

Як пачуў Васіль ад апякуна, што ня будзе мець ніякае падмогі, пастанавіў шукаці скарбаў, хоцьбы яны былі заклятые, або ў чартоўскіх руках. Ад вёскі, ў каторай ён жыў, у адступі дзьвёх вёрст, быў узгорак ля дарогі, на ім ляжаў вялізны Вужоу Камень. Старые людзі гэтак аб ім расказывалі.

Раз, у летку, ў ціхую пагодлівую ноч ляцеў агнём шыбаючы вуж с поўначы на паўдня, як бы нясучы с сабой многа золата і срыбра грэшніку, каторы чарту душу запісаў. Бачылі гэта дарожнікі і нальле, ідучы с прыгону. Раптам адчынілося неба, сьветласьць вялікая разлілася, людзі молючыся валюцца на зямлю, а Вуж выцяты нябэснымі косамі[1] валіцца на ўзгорак і пераварачываецца ў камень. Скарбыж залота і срыбра, што нёс с сабой, тамжэ на месцы самі закапаліся ў зямлю і с таго часу з’яўляліся па розных месцох узгорка у розных пастацях. Адны бачылі плачку на камені, каторая выцірала сабе сьлёзы насаткай, палаючай агнём, другіе позна ідучы дарогай углядалі карлюкоў чорных і таў-

  1. Праменямі.