Старонка:Barščeŭski - Načepnaść.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная

6

бяжыць на поле, спатыкае віхра і, выцягаваючы да яго руку, крычыць: «Як маешся браце!» — і с пылу хтось падае яму чорную як вугаль, руку. Віхор, круцячыся, пайшоў далей па полі. Страх нас усіх агарнуў; вярнуўся Васіль, але ніхто да яго слова прагукаць ня сьмеў. Пазналі ўсе, што ён пасябраваў з благім духам.

С таго часу ніхто з ім гукаць не хацеў, усе баяліся, нават яго таварышы і тые уцікалі ад яго.

Даведаліся аб гэтым і пан з аканомам. Яны ня верылі гэтаму, і як раз у дварэ пан папытаўся самога Васіля, ці гэта праўда, што кажуць, Васіль адказаў: «Гэным дурным людзём заўсёды штось прысьніцца, абы малоць языком», і пан даў спакой.

Антон, добры чэлавек, стараўся яго паправіць, змушаў хадзіць да царквы і маліцца; ён сьмеяўся з усяго, усім грэбаваў і ішоў у карчму замест на набажэнства.

Напасьледак ён пастанавіў ажаніцца. Антон думаў, што добрая жонка і змена ў жыцьці паправіць яго. Пасылаў сватоў ня тыкеля[1] ў сваю, але і ў чужую воласьць; але ўсюды адказывалі, бо погаласка аб благіх яго звычаях далёка разышлася.

  1. Тыкеля — толькі.