Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

69. СОНЦА СХОДЗІЦЬ, ТО ДРЭМЛЕЦЦА

Сонца сходзіць, то дрэмлецца,
Спаці хочацца,
Сіў конь бяжыць, але чутка спіцца.
Дзе, мой коню вараненькі,
Дзе мы будзем начаваці,
Да дзяўчыны ліст пісаці?
Ой, запрагу каня ў санкі
Да паеду да каханкі.
Прыязджаем у вароты,
Стаіць дзеўка ў залоце.
Як прыязджаюць перад дзверы,
Яна стаіць на паперы.
Узяла каня за уздэчку
Да павяла на стайнечку,
А казака за ручэньку -
Да ў святлічэньку.
Дала каню аўса й сена,
А казаку — мёду й віна,
Сама села ў канцы стола,
Да казака ні слова.
— Чаго, дзеўка, задумала,
Чорны вочы зарумала?
Чы жаль каню аўса й сена,
Чы казаку мёду й віна?
Ні смачнае вячэрушкі,
Ні мяккае пасцелюшкі.
Ой, жаль жа мне палюбошчы,
Што не жывем па шчыросці.

70. ОЙ, ЗЯЗЮЛЯ РАБАЯ ПА ПОЛЮ ЛЯТАЛА

Ой, зязюля рабая па полю лятала,
Па полю лятала, саколя шукала.
— Саколю, саколю, гардуеш ты мною,
Вецер — далінаю, сонца — калінаю,
Казак — дзяўчынаю.