Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Ох, дзень добры, маци!
Чы ўжо донька ў хаце?
— Пашла да крыніцы чэрпаці вадзіцы.
Казак да крыніцы -
Не знаці й расіцы,
Не брана й вадзіцы.
— Ох, дзень добры, маці!
Чы ўжо дочка ў хаце?
— Пашла да садочку шчыпаці лісточку.
Казак да садочку -
Не знаці слядочку.
— Ох, дзень добры, маці!
Чы дочка ў хаце?
— Пашла да каморы пасцеленькі слаці,
— Няхай сцеле, няхай сцеле — ляжама абое,
Будзем гаварыці, як на свеце жыці,
Будзем размаўляці, як век каратаці.

71. БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ, ДОБРЫ СУСЕДКІ

- Бывайце здаровы, добры суседкі,
Прашу, не судзеце мяне, спамянеце,
Спамянеце мяне добрымі славамі:
Дзе хлопец падзеўся з чорнымі брывамі?
Чы яго забыта, чы да войска ўзята,
Што яго не відна ні ў будзень, ні ў свята?
— Яго не забыта, да да войска ўзята,
Тым яго не відна ні ў будзень, ні ў свята.
-Выйду на пясочак, угледжу слядочак,
Пайду да садочку, нашчыплю лісточкаў
Да пакрыю свайго мілага слядочак,
Каб па яго следу людзі не хадзілі,
Каб маго мілога іншы не любілі,
Каб яго слядка людзі не стапталі,
Каб маго мілога іншы не кахалі.

72. ДА КАБ Я, МАЛАДЗЕНЬКІ

Да каб я, маладзенькі,
Я ж бы й век не жаніўся,
Малойчыкам валачыўся,