Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Гуляй, гуляй, красная дзеўка,
Да гэй, як гуляла,
Тапчы, тапчы ты чаравічкі,
Да гэй, як таптала.

Тапчы, тапчы ты чаравічкі,
Да гэй, як таптала,
Не стой, не стой так з малайцамі,
Да гэй, як стаяла!

Бо малойцы здрадныя людзі,
Да гэй, цябе здрадзяць,
Яны тваю русую косуу,
Да гэй, растрапаюць.

Яны тваю русую косу,
Да гэй, растрапаюць,
Яны тваё белае лічка,
Да гэй, памараюць!

68. ГУЛЯЛА МАШАНЬКА ПА САДОЧКУ

Гуляла Машанька па садочку
Ды ўскалола ножаньку на вілочку.
Эй-ей-ей баліць, баліць ножанька,
Ды не больна,
Любіў парань дзевіцу,
Ды нядоўга.
Здалі малайца ў салдаты,
А забылася Машанька
Яго папытаці:
— Ці мне замуж выхадзіці,
Ці цябе ждаці?
— Гуляй, гуляй, Машанька,
Як гуляла,
Не кажы хлопцам праўды,
Як казала,
Не сцялі пасцель белу, як слала:
Яны пасцель тваю белу параскінуць,
Будуць любіць ды пакінуць.