Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Не едзь, Ясенька, не едзь, брацейка,
Да тае дзяўчынанькі, -
Не ўмее жаці, ні вышываці,
Толькі косу часаці».

— Расці ты, каса, хоць да пояса,
Буду цябе часаці,
Ці не пакіне а мой Ясенька
Мяне верна кахаці!

56. ЧАМУ НЕ ПРЫЙШОЎ, НЕ ПРЫЕХАЎ

- Чаму не прыйшоў, не прыехаў,
Калі я цябе прасіла?
Ці каня не меў, ці сам не хацеў,
Ці мама не пусціла?
— Ды я коніка меў, я ехаць хацеў,
Мамачка выпраўляла,
Меншая сястра, год не дарасла,
Яна мяне не пускала:
«Не едзь, брацейка, не едзь, родненькі,
Супроць цёмнай ночы.
Ты сам не ўбраны,
Твой конік няўдалы -
Ты будзеш асмяяны».

57. ЧАМУ НЕ ПРЫЙШОЎ, ЯК ВЕЧАР НАЙШОЎ

- Чаму не прыйшоў, як вечар найшоў,
Як я цябе ждала?
Ці каня не маў, ці сцежкі не знаў,
Ці маць не пускала?
— А я сцежку знаў, а я каня маў
І маць выпраўляла,
Меншая сястра, дай бог, не ўзрасла,
Сядзельца схавала.
Большая сястра сядзельца нашла