Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

54. ЧАМУ НЕ ПРЫЙШОЎ, ЧОМ НЕ ПРЫЕХАЎ

- Чаму не прыйшоў, чом не прыехаў,
Як я табе казала?
Ці каня не меў, ці дома не быў,
Ці маці не пускала?

— Ой, я дома быў і коніка меў,
Мяне маці пускала,
Старшая сястра, што замуж пайшла,
Сядзёлка захавала:

«Ой, не едзь, браток, ой, не едзь, родны,
Тае дзеўкі любіці,
Бо тая дзеўка — вялікі гультай,
Не ўмее рабіці:

Ні жыта жаці, ні красён ткаці,
Ні шыці, вышываці,
Ой, толькі яна, маладзенькая,
З хлопцамі жартаваці!»

55. ОЙ, ЗАРЖЫ, ЗАРЖЫ, ВАРАНЫ КОНЮ

Ой, заржы, заржы, вараны коню,
Рана з падвор’я йдучы,
Ці не пачуе млода дзяўчына,
Ў саду вяночка ўючы.

Конічак іржаў, аж явар дрыжаў,
Дзяўчынанька пачула.
Яна пачула, цяжка ўздыхнула,
Жаласна заплакала:

— Чаму не прыйшоў ці не прыехаў,
Як я табе казала?
Ці каня не меў, ці дома не быў,
Ці маці не пускала?

— А я дома быў і коніка меў,
Мяне маці пускала,
Меншая сястра, бадай не ўзрасла,
Сядзёлачка схавала: