Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нясі, нясі, чорная галка,
К міламу звесці,
Ой, звесці.

Скажы, скажы, чорная галка,
Што я тут не плачу,

Як выйду за вароты,
Дык я свету не бачу.

Па свайму па міламу
Штовечара плачу.

51. ОЙ, ЗАРЖЫ, ЗАРЖЫ, СІВЫ КОНІКУ

Ой, заржы, заржы, сівы коніку,
Да на пашаньку ідучы,
Чы не зачуе мая дзеўчына,
З руты вяночак ўючы.
Яна зачула, цяжка ўздыхнула
І сільненька заплакала:
- Чаму ж не прыйшоў чы не прыехаў?
Я цябе ўчора чакала!
Відна, Ясеньку маладзюсенькі,
Ты конічка не маеш?
Чы мо да мяне, маладзюсенькай,
Дарожанькі не знаеш?
Чы ад матулі ад старэнькае
Пазваленечка не маеш?
- Я коніка маю, дарожку знаю,
Пазваленечка маю,
З меншай сястрой, сваею роднаю
Нігды ладу не маю.
Меншая сястра, бадай не зрасла,
Мне гэта, ой, выпытала,
З майго коніка вараненькага
Сядзелачка схавала.