Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свае ножанькі
Марозам маразіці?

— Не бойсь, дзеванька,
Я цябе не змарожу, -
Шамачку здыму,
Твае ножанькі ўложу!

Мая шапачка
Не вельмі дарагая -
За два таляры,
Дзеванька маладая!

ОЙ, ПАВЕЙ, ПАВЕЙ, БУЕН ВЕЦЯРОЧАК

- Ой, павей, павей, буен вецярочак,
Са зялёнага гаю, (2)
Ой, прыбудзь, прыбудзь, душачка-малойчык,
Са далёкага краю. (2)
— Ой, і рад бы я, вецярок, павеяць,
Дык не хіляцца лозы, (2)
Ох, і рад бы я, душачка, прыбыці,
Дык і мой край далёкі. (2)
— Край далёкі, вір глыбокі,
Б’юць халодныя ключы, (2)
Надаела мне, надакучыла
Ды міленькага ждучы. (2)
Ох, і ждала, ждала ды не даждала,
Чорну галку паслала. (2)
Ох, ляці ж, ляці ты, чорная галка,
Ды й на Дон рыбу есці,
Прынясі ж ты мне, чорная галка,
Ад майго ад мілага звесці.

50. ЛЯЦІ, ЛЯЦІ, ЧОРНАЯ ГАЛКА

Ляці, ляці, чорная галка,
На Дон рыбу есці.