Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што мяне, чужаземачку, звалі?
— Твайго бацькі на кваціры стаялі,
Мы з табою на адной пасцелі спалі.

38. ПАШЫ, ДЗЕВАНЬКА, ШЫРОКІЯ РУКАВЫ

— Пашы, дзеванька, шырокія рукавы,
Штоб было йдзе класці нявіннае славы.
— Пасею я тры лёшкі цыбулі,
Каб мае асуднічкі судзілі да паснулі.
Пасажу я тры калівы бобу,
Каб мае асуднічкі не выжылі году.
Пасею я тры лёшкі шалвея,
Каб мае асуднічкі ўсе пашалелі.
Бог дай таму трылетняя трасца,
Хто судзіць і гаворыць аб чужоя шчасце.
Бог дай таму тры леты хварэці,
Хто судзіць і гаворыць аб чужыя дзеці.

39. ВЫ ПАДУЙЦЕ, ВЕТРЫКІ, ПА ДАЛІНУШКЕ

Вы падуйце, ветрыкі, па далінушке[1]
На маё на лічанька на бяленькае,
На маё сярдэчушка рацівенькае.
А ўжо маё лічанька запылілася,
Мілая па міламу затужылася.
Справаджу я мілага хоць да Кіева,
Я з Кіева з горада хоць да Піцера.
Я ў Піцеры ў горадзе станавілася,
Вараныя конікі прытаміліся,
Шчыровы сядзелушкі запыліліся.
Чыя гэта парачка разлучылася?
Разлучылась парачка палюбоўнічкаў.

  1. Кожны радок паўтараецца.