Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

35. ПАД ГАРОЮ ДВА ДУБОЧКІ НІЗКА

Пад гарою два дубочкі нізка[1],
Хадзіў хлопец да дзяўчыны блізка.
— Прашу цябе, не хадзі да мяне:
Пройдзе слава пра цябе й пра мяне.
— А я, мальчык, славы не баюся,
З кім люблюся, із тым ажанюся.
Каго люблю, таго й пацалую,
Падарачак яму й падарую,
Падарачак — залато калечка.

36. ПА ДАЛІНЕ ГАЛУБОК ЛЯТАЕ

Па даліне галубок лятае,
Ой па даліне галубок лятае[2],
Хлопец дзеўкі праўдачкі пытае:
— Скажы, дзеўка, ці ты сіраціна,
Што ты сабе славы нарабіла,
З тае славы дзіцяці радзіла?
— Кіну-брошу дзіцяці ў люльку,
Сама пайду з дзеўкамі на вулку.
Кіну-брошу дзіцяці ў крапіву,
Сама пайду з казакамі на Украіну.

37. ПА ГАРОДУ ДЗЯЎЧОНАЧКА ХОДЗІЦЬ

Па гароду дзяўчоначка ходзіць,
Расадачку сеіць.
— Узыйдзі, узыйдзі, расадачка, скора.
Мне імецца: ні з кім не стаяла,
А на ручачках дзіцятачка стала.
Кіну-брошу дзіцятачка ў крапіву,
А сама пайду з казакамі на Украіну.
А па чаму ж, казакі, вы зналі,

  1. Кожны радок паўтараецца.
  2. Кожны радок паўтараецца з выгукам «Ой».