Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

40. ТРАВАЧКА-МУРАВАЧКА

Травачка-муравачка
Рассцілаецца, у-у-у…
Мой мілы ў дарожаньку
Сабіраецца, у-у-у…[1]

З усімі суседзямі
Ён прашчаецца,
Са мной, краснай дзевачкай,
Не расстанецца:

— Прашчай, прашчай, дзевачка,
Прашчай, жысць мая.
Праважу я мілага
Аж да Кіева.

А ў горадзе Кіеве
Станавіліся,
Вараныя конікі
Прытаміліся.

Уся аграмадачка
Удзівілася,
Чыя ж гэта парачка
Разлучылася:

Ці муж з жаною,
А ці брат з сястрою,
Ці добры маладзец
З краснай дзевіцай?

41. А НА ДВАРЭ ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕЦЬ

А на дварэ вечар вечарэець,
Маё сэрца па дзяўчонцы млеець,
Яно ныець, занываець.
Прывяжу я каня к тычыне,
А сам пайду да краснай дзяўчыны:

  1. Кожны другі і чацвёрты радок куплета загукваюць.