Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Запрадаў бы я цябе -
Ніхто не купляець.
А каля лугу, лугу
Маладзюсенькі ходзіць,
Сырое дуб’ё ломіць,
Пра сваю маладосць мовіць:
— Маладосць мая, буйнасць,
Прыкупіў бы я цябе -
Ніхто не прадаець.

94. ЦЯЧЭЦЬ РЭЧКА, ЦЯЧЭЦЬ РЭЧКА ЖАДУНАЧКА

Цячэць рэчка, цячэць рэчка Жадуначка
З вішнёвага саду[1],

Крычыць парань, крычыць парань на дзевачку
К сабе на параду:

— Парадзь, парадзь парадачку,
Як роднаму брату,

Ці цяпера мне жаніцца,
Ці восені ждаці?

— Ці я табе, бел малойчык,
Тады не казала,

Як я ад цябе, маладога,
Гасцінчыкі брала?

Што першы гасцінчычак -
Залаты пярсцёнак,

А другі гасцінчычак -
Кралічак шнурочак,

А трэці жа гасцінчычак -
Шаўковы платочак.

  1. Кожны другі радок паўтараецца.