Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

95. ЯК ПАЙДУ Я У ЛЯСОК

Як пайду я у лясок
Ды й на жоўценькі пясок,
Аёў-аёў-аёў[1].

І пушчу я галасок
Ды й на зялёненькі лужок,
Ды й на цёмненькі лясок.

Няхай мамка чуець
Ды й вячэрку гатуець.

Будзе вячэру гатаваць,
Буду дома начаваць.

Буду ў полі начаваць
Пад белай бярозкай,

Пад белай, кудравай,
Пад белай, кудравай.

Ой, мая мамка,
Улюбіў мяне Янка.

А я лягу з Петраком,
Накрыюся армяком.

А я лягу з Мішкам,
Накрыюся зніскам.

96. Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ

Ў цёмным лесе
Сядзіць Алеся,
Панчошкі робіць,
У цёмным лесе

  1. Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.