Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

91. А МОЙ МІЛЫ НА ДАНУ

А мой мілы на Дану,
Я да яго палыну.
— З кім ты, міла, сюды шла,
Што ты мяне тут нашла:
Чы з бураю, чы з дажджом,
Чы з харошым малайцом?
— Ні з бураю, ні з дажджом,
А з харошым малайцом.

92. КАЛА РЭЧАНЬКІ Я ХАДЗІЛА

Кала рэчанькі я хадзіла
І ўлавіла ліна,
Не з кім сесці
Й ліна з’есці:
Няма ў мяне міла.
На тым баку Дунай-рэчкі
Казак сена косіць,
Ён мяне, маладыя,
Белыя ручкі просіць.
Не для цябе я рукі мыла,
Бела вымывала,
Для таго я вымывала,
Каго я кахала.
Для таго я рукі мыла,
Каго я любіла.

93. А КАЛЯ ЛУГУ, ЛУГУ

А каля лугу, лугу[1]
Там старэнечкі ходзіць,
Сухое дуб’ё ломіць,
Пра сваю старасць мовіць:
— А старасць мая, старасць,

  1. Кожны радок паўтараецца.