Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

88. АХ ТЫ, СІЗЕНЬКІ ГАЛУБОЧЫК

- Ах ты, сізенькі галубочык,
Ты па полечку лятаеш.

Ты па полечку лятаеш,
У маім садзе не бываеш,

У маім садзе не бываеш,
Сладкіх вішань не кушаеш.

— Ах, і рад бы я лятаці,
Тваіх вішань пакушаці -

Пакалоў я свае вочы,
Лятаючы цёмна ночы,

Паламаў я свае крыллі,
Лятаючы цераз былле.

— Выдзі, выдзі, Ваня, з саду,
Раскажу табе дасаду.

Раскажу табе дасаду,
За што мяне маці біла,

За што мяне маці біла,
Не так біла, як журыла,

Не так біла, як журыла,
Каб я Ванькі не любіла,

Каб я Ванькі не любіла,
Каб я к Ваню не хадзіла.

Як любіла, любіць буду,
Павек Ванькі не забуду.

89. А ПШАНІЧКА — ЯРЫЦА, ЯРЫЦА

А пшанічка — ярыца, ярыца,
А Юзэтка — п’яніца, п’яніца,
А Агатка міленька, міленька,