Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прытуліся блізенька, блізенька.
Як мы будзем туліцца, туліцца,
А людзі скажуць: любіцца, любіцца.
А пад мастом рыба з хвастом,
Вадзіца лілее, лілее,
А Агатка прасці не ўмее, не ўмее,
Шыць, мыць — не наўчыць, не наўчыць,
А жыць — не прыгнецца, не прыгнецца,
Як увідзіць Юзэтку,
Так і прыхінецца, прыхінецца.

90. ОЙ, ЗА ЛЕСАМ, ЗА БОРАМ

Ой, за лесам, за борам,
Ой, за сінім азёрам,
Ой, там сонейка йграе,
З месяцам размаўляе:
— Пытаю цябе, месяцу,
Пытаю цябе, месяцу,
Ці раненька ты заходзіш,
Ці позненька усходзіш?
— Што табе, сонейка, да таго,
Да заходу майго?
Я зыду змяркаючы,
А ўзыйду світаючы.
Асвячу неба і зямлю,
Асвячу неба і зямлю
І тое новае сялко.
А ў тым новым сяле
Марыся з Ясем размаўляе:
— Пытаю цябе, Ясеньку,
Пытаю цябе, Ясеньку,
Ці многа коней маеш?
— Аднаго й каня маю,
Аднаго каня маю
І таго не ззымаю.
Пабег конь да крыніцы,
Пабег конь да крыніцы,
Да здраёвае вадзіцы.