Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А па ёй хлопцы аж млелі.
А на ёй ленты лілелі,
Бо яе хлопцы жалелі.

87. ОЙ ТЫ, СІЗАНЬКІ ГАЛУБОЧАК

— Ой ты, сізанькі галубочак[1],
Што ты рана не лятаеш,
Громкіх песень не спяваеш?

— Ох, і рад бы я лятаці,
Громкі песенькі спяваці —

Паламаў я сваё крылле,
Лятаючы цераз былле,

Павыкалаў свае вочы,
Лятаючы да паўночы,

Пацяраў я галасочак,
Лятаючы да ў лясочак.

— Ох ты, маладзец-малойчык,
Што ты холаст, не жанаты?

— Ох, і рад бы я жаніцца,
Да мне некага ўзяць:

Узяў бы я дзяўчоначку —
Дзяўчонка не пайдзець.

Узяў бы я ўдовушку,
Дак я дзетачак баюся,

Узяў бы я цыганачку —
Цыганачка чорная,

Узяў бы я яўрэечку —
Яна нехрышчоная.

  1. Кожны радок паўтараецца.