Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

83. ШТО ЛЯТАЛА ГАЛУБКА ПА ДАЛІНЕ

Што лятала галубка па даліне,
Ой, што яна раняла сіза пер’е па даліне,
Худа пражыць сіраціне на Украіне,
Што не к каму галоўку прыхінуці.
Ой, прыхіну я галовачку на дубочку,
Сваё сэрца к шырокаму лісточку.
Дуб зялёны не татачка,
Ліст шырокі не мамачка.
Дуб зялёны не прыгорне,
Ліст шырокі не прыкрые.
Дуб зялёны не жалее,
Ліст шырокі не кахае.

84. ХУДА ЖЫЦІ, АЙ, СІРАЦІНЕ НА УКРАІНЕ

Худа жыці, ай, сіраціне на Украіне,
Што лятала галубачку па лужочку,
Што раняла сыза пер’я па даліне.
Худа жыці сіраціне на Украіне,
Што некуды, ай, да галовачку прыхінуць.
Прыхіну я галовачку да дубочку,
Прыгарнуся я к шырокаму лісточку.
— Дуб зялёны, што ты са мной не гаворыш?
Ліст шырокі, што ты мяне не прыгорнеш?
Дуб зялёны не татачка, не гаворыць,
Ліст шырокі не мамачка, не прыгорне.
— Мяне, дуба, буйны ветрыкі калышуць,
Мяне, лісцік, буйны ветрыкі здымаюць.

85. ДЗЕ ТАЯ ПТУШКА

- Дзе тая птушка,
Дзе тая маленькая?
Запытаюся:
Дзе мая міленькая?
— Твая мілая