Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За лесам, за вадою,
Умываецца
Зеллечкам-купіною.
Ой, не паможа
Зеллечка купавое,
Як загарэла
Лічанька ружавое.
Ой, не паможа
Ані мыла, ні вода,
Як загарэла
Твая слічная ўрода.

86. ОЙ ТЫ, СІНЕНЬКІ ГАЛУБОЧАК

- Ой ты, сіненькі галубочак,
Дзе бываў, лётаў далёка,
Дзе бываў, лётаў далёка?
Да, ці быў жа ж ты на моры?
Ой, ці быў жа ты на моры,
На сінюсенькім азёры?
Да ці быў жа ж ты на азёры,
Да ці відзеў жа ж ты галубку?
— За малым, малым не відзеў,
За малюсенькім не бачыў.
Як я на мора ўзляцеў,
Дык яна ў трысцё пала.
А яна ў трысцё ўпала,
А за ёй вада шугала.
— Маладзенькі малойчык,
Дзе бываў, ездзіў далёка,
Дзе бываў, ездзіў далёка?
Да ці быў жа ж ты ў цешчы?
Ой, ці быў жа ж ты ў цешчы,
Ці відзеў жа ж ты паненку?
Да ці відзеў ты паненку
Маладзенькую Паўлінку?
— За малым, малым не відзеў,
За малюсенькім не бачыў.
Як я на надвор’е ўз’ехаў,
Дык яна ў камору пашла.
А на ёй жа сукні шалясцелі,