Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бедна ж мая галованька,
Няма дзе прыхіліці[1].

Прыхілюся да дубочка —
Дубачок не ойчанька.

Прыхілюся да бярозкі —
Бярозка не матанька.

Прыхілюся да хвоечкі —
Хвоечка не сястронька.


82. АЙ, ХУДА ЖЫЦІ СІРАЦІНЕ

Ай, худа жыці сіраціне
На чужой дальняй старонкі,
Ай, што некаму сіраціне
Галовачкі прыхінуці.
Ай, прыхіну я галовачку
Ка зялёнаму дубочку,
Ай, дуб зялёны, ліст шырокі,
Ён нічога не гаворыць,
Ай, ён нічога не гаворыць,
Толькі лісцейкам шаволіць.
Ай, выхадзіла сіраціна
За новыя за вароты,
Ой, вынімала сіраціна
З карманічка рымушочак,
Ай, высекла сіраціна
З рымушочка й аганёчак.
Ай, нету, нету мне свету,
Нету мілага дружочка.

  1. Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.